Заўтра ў Беларусі чакаюцца першыя замаразкі


Пераменная воблачнасць і замаразкі на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца 23 верасня, паведамляе Белгідрамет.

Ападкаў пераважна не будзе, толькі ноччу месцамі ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер – паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны.

Ноччу амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі прагназуюцца замаразкі да мінус 3 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе 1-4 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе цяплей за ўсё – да 8 градусаў. У сярэдзіне дня тэмпература паветра можа дасягаць 9-15 градусаў цяпла.

У Менску дзённая тэмпература не перавысіць 10 градусаў і паступова пачне зніжацца ў наступныя дні. Нязначнае пацяпленне чакаецца толькі бліжэй да наступных выходных.

КА belsat.eu

Стужка навінаў