Заўтра ў Беларусі чакаецца дождж і моцны вецер


Белгідрамет паведамляе, што днём 2 лютага (нядзеля) у асобных раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Нагадаем, што вецер 15-20 м/с лічыцца вельмі моцным: існуе небяспека пашкоджання лініяў электраперадач і слаба ўмацаваных канструкцыяў, а таксама падзення дрэваў. У студзені пры аналагічнай хуткасці ветру ў Менску было абвешчана штармавое папярэджанне.

На большай частцы тэрыторыі Беларусі 2 лютага чакаюцца ападкі, у асноўным дождж.

У Менску тэмпература днём + 5-7 градусаў. Парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с

З абласных цэнтраў самы моцны вецер чакаецца ў Берасці і Горадні: парывы будуць дасягаць 15-18 м/с. Тэмпература днём захаваецца на ўзроўні +6-8 градусаў.

Hавiны
«Калі снегу няма, то гэта мае вельмі сумныя наступствы». Хто пакутуе ад анамальна цёплай зімы?
2020.01.31 11:22

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў