Заўтра ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі і да +23


Сіноптыкі праз моцны вецер абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі на 13 красавіка.

На большай частцы краіны ў панядзелак чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, па поўдні месцамі да мінус 2.

Удзень паветра прагрэецца да 15-21 градуса, па паўднёвым усходзе – да плюс 23.

КА belsat.eu

Стужка навінаў