«Заўтра на вашае месца прыйдуць іншыя»: стыхійны страйк на ААТ «Беларуськалій»


Паводле Беларускага незалежнага прафсаюзу, 12 красавіка працаўнікі трэсту «Раммантажбуд» адмовіліся выконваць сваю працу праз рэзкае падзенне заробкаў. Страйк адбыўся на першым Рудакіраванні ААТ «Беларуськалій».

«Учора атрымалі разліковыя лісткі, а сёння падыходзяць людзі з пытаннем: што рабіць, – распавядае прадстаўнік прафсаюзу “Раммантажбуд” Сяргей Баброў, які браў удзел у страйку. – У сакавіку 2016 года зарабляў Br 1400, сёння – Br 710. Людзі сёння пачалі абурацца, кажуць: як жыць далей? Атрымалі па Br 280, а трэба крэдыты выплачваць – за што жыць? Такога ніколі не было!».

Кіраўнік трэсту Вячаслаў Курбык прыгразіў удзельнікам страйку, што на іхнае месца прыйдуць іншыя.

Страйк доўжыўся 2 гадзіны.

Сёння кіраўніцтва будзе весці перамовы з прадстаўнікамі салігорскіх мантажнікаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле belnp.org

Стужка навінаў