Акцыя салідарнасці з затрыманымі па справе Белага легіёну: прыйшлі журналісты і ціхары


Каля СІЗА КДБ на Валадарскага меліся сабрацца сваякі і блізкія тых, хто праходзіць па «справе баевікоў». Акцыя салідарнасці была запланаваная на 19-ую гадзіну 4 красавіка.

Паводле інфармацыі карэспандэнтаў «Белсату», якія меліся весці наўпроставую трансляцыю, акцыя не адбылася. Ля сцен турмы на Валадарскага сабраліся журналісты і людзі ў цывільным. Падагналі аўтазак. Нашых журналістаў без падставаў перапісаў міліцыянт.

Адзін з арганізатараў акцыі салідарнасці Павел Севярынец адбывае 10 содняў арышту. Відавочна, без яго людзі пабаяліся прыходзіць.

Наступная акцыя запланаваная на пятніцу 7 красавіка.


31 красавіка былі вызваленыя затрыманыя па справе «баевікоў» Вячаслаў Дукшт, Ілля Грэк і Сяргей Барсток. Яшчэ раней з СІЗА КДБ выйшлі маладафронтаўцы Дзмітрый Крамянецкі, Раман Васільеў, Арцём Леўчанка і Уладзімір Яроменак.

На гэты час у спісе затрыманых па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў знаходзіцца 21 чалавек. Вядома, што 10-ці з іх ужо прад’яўлены абвінавачванні па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса РБ. Усе яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Мінулая акцыя адбылася ў чацвер, 31 сакавіка.

belsat.eu

Стужка навінаў