Затрыманыя каардынатар страйкаму БДУ Святлана Волчак і яе муж


Затрыманыя каардынатар страйкаму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Святлана Волчак і яе муж Міхаіл.

Затрыманне адбылося 28 жніўня прыблізна 19.30 у вёсцы Застружжа Іванаўскага раёну Берасцейскай вобласці ва ўласным прыватным доме, дзе яны рабілі рамонт, але ў медыі інфармацыя трапіла толькі ўвечары 29 жніўня, падае БелаПАН.

Святлану Волчак вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Суд адбудзецца 31 жніўня ў Іванава на Берасцейшчыне.

belsat.eu

Стужка навінаў