Затрыманым у Вярхоўным судзе актывістам даюць штрафы і «содні»


Паплечнікаў Міколы Статкевіча і «кандыдатаў пратэсту», затрыманых учора ў будынку Вярхоўнага суду, суд Цэнтральнага раёна Менску 20 траўня пакараў буйнымі штрафамі і арыштам.

Як паведамляе ПЦ «Вясна», штрафы атрымалі: Вольга Краўчанка – 5 базавых (135 рублёў), Уладзімір Няўмяржыцкі – 50 базавых велічыняў (1350 рублёў), Тамара Патоцкая – 40 базавых (1080 рублёў), Анжаліка Жалязнякова – 45 базавых (1215 рублёў), Юлія Лемехава – 25 базавых (675 рублёў), Зміцер Місюк – 15 базавых (405 рублёў).

Арцём Бабок атрымаў 7 содняў адміністратыўнага арышту.

Як распавяла «Радыё Свабода» пасля суду Вольга Краўчанка, яе судзілі за непадпарадкаванне патрабаванню міліцыянта пакінуць залу Вярхоўнага суду. Аднак патрабаванне было іншае – зняць цішоткі з надпісам «Убывай», кажа жанчына. Яшчэ адна пакараная – Тамара Патоцкая – паскардзілася, што ў міліцыі яе збівалі па нырках, распраналі дагала падчас вобшуку і не кармілі ў ізалятары.

Агулам у другой палове дня 19 траўня былі затрыманыя 9 асобаў, якія прыйшлі падаваць скаргу ў Вярхоўны суд на нерэгістрацыю ЦВК ініцыятыўных групаў «кандыдатаў пратэсту». Яны прыйшлі ў цішотках з надпісам «Убывай».

Раней ЦВК адмовіў у рэгістрацыі амаль усім «кандыдатам пратэсту» з 30 чалавек, якія ішлі на выбары ў межах стратэгіі Міколы Статкевіча – каб выкарыстаць кампанію для легальных вулічных сходаў.

Hавiны
Затрыманых актывістаў пакінулі на ноч ў ізалятары
2020.05.19 21:57

КА belsat.eu

Стужка навінаў