Затрыманых журналістак «Белсату» вінавацяць у нанясенні шкоды «Менсктрансу»


Затрыманых 15 лістапада пад час стрыму з «Плошчы пераменаў» журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову вінавацяць у нанясенні шкоды «Менсктрансу» на суму 11 562 рублі.

Журналістак вінавацяць у тым, што яны бралі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту. Пра гэта сваякам Кацярыны паведаміў адвакат.

Нагадаем, менавіта як «грубае парушэнне грамадскага парадку» следства расцэньвае мірную акцыю пратэсту на плошчы Пераменаў, адкуль Кацярына і Дар’я вялі жывы рэпартаж.

Следства сцвярджае, што стрым Кацярыны і Дар’і пацягнуў за сабой прыпыненне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. Шкода ГП «Менсктранса» ацэненая ў 11 562 рубля і 14 капеек.

Hавiны
Справы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай перадалі ў суд
2021.01.12 17:08

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада. Журналісткам выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу, матэрыялы справы ўжо перададзеныя ў суд. Праваабаронцы прызналі Кацярыну і Дар’ю палітвязнямі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў