Затрыманых учора актывістаў вывезлі за горад і адпусцілі


На волі трое актывістаў «Народнай грамады», якіх затрымалі 21 чэрвеня за пікет у фан-зоне ля Палацу спорту.

Як паведаміў у Facebook Мікола Статкевіч, іх вывезлі за горад і потым выпусцілі на волю.

«Людзі ў белым» вывезлі іх за горад, паскручвалі спачатку нумары са сваіх машын, каб мы іх не знайшлі, а потым прапанавалі нашым выходзіць. Хлопцы адмовіліся, бо ў машыны яны не заходзілі, а іх заносілі. Таму прапанавалі выносіць іх на руках. Вынеслі«, – напісаў Статкевіч, дадаўшы, што пры затрыманні актывістам пашкодзілі вопратку.

Увечары 21 чэрвеня Валянцін Троцкі, Рыгор Пагарцаў і Сяргей Спарыш выйшлі ў фан-зону Еўрагульняў на Нямізе з плакатамі супраць інтэграцыі з Расеяй. На плакатах было напісана »Адчапіцеся ад нас са сваёй інтэграцыяй«, »Да пабачэння, наш ласкавы Міша« і г.д

Усіх траіх, паводле словаў Статкевіча, міліцыя даволі брутальна затрымала.

Учора адбываліся перамовы прэм’ераў Расеі і Беларусі наконт далейшых інтэграцыйных працэсаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў