Затрыманых у Віцебску прыхільнікаў Ціханоўскага аштрафавалі агулам на 2430 рублёў


У Віцебску 1 чэрвеня адбыліся суды над чатырма прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага, затрыманымі 31 траўня. Пра гэта піша сайт «Віцебскай Вясны».

Ранкам 31 траўня ў Віцебску былі затрыманыя Алег Баразна, Аляксандар Ільінец, Аляксей Саламаненка і Эдуард Плюснін. Усе чацвёра дапамагалі ініцыятыўнай групе ва ўсталяванні намёту і афармленні месца збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Содні перад судамі віцябляне правялі ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ).

Сяргей Ціханоўскі на пікеце ў Магілёве.
Фота: «Белсат»

1 чэрвеня стала вядома, што актывістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні, якое адбылося 30 траўня каля ГЦ «Марка-сіці» – «з выкарыстаннем плакатаў «Свабоду Ціханоўскаму!» і «No pasarán!», а таксама выявы перакрэсленага таракана». Аргументы, што плакаты размяшчаліся на цалкам легальным пікеце для збору подпісаў суддзі праігнаравалі.

Алега Баразну аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1080 рублёў), Эдуарда Плюсніна – на 20 базавых (540 рублёў), Аляксея Саламаненку – 30 базавых велічынь (810 рублёў). Адміністратыўную справу Аляксандра Ільінца накіравалі на дапрацоўку ў міліцыю.

Hавiны
Мікалая Статкевіча пакаралі адміністратыўным арыштам
2020.06.01 13:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў