Затрыманых у Горадні журналістаў вызвалілі, забраўшы тэхніку і склаўшы пратаколы

10 чэрвеня ў Горадні затрымалі журналістаў «Белсату», якія вялі стрым з пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Змітра Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі восем чалавек у цывільным. Журналістаў пасадзілі ў бус і з’ехалі ў невядомым кірунку.

«Закончылі стрым і вярталіся ўжо да машыны. Убачылі, што ідзе за намі група збітых людзей. Як толькі за бліжэйшы кут завярнулі, яны адразу наскочылі і крыкнулі, што яны Ленінскі аддзел міліцыі. Чалавек восем іх было. Завялі ў бус і з’ехалі», – паведаміў журналіст Павел Мажэйка, які быў сведкам затрымання.

На думку суразмоўцы, нашы калегі зараз знаходзяцца ў Ленінскім РАУС Горадні.

У Горадні збіралі подпісы «за БССР». Журналістаў «Белсату», якія вялі стрым, затрымалі 8 чалавек у цывільным

Затрыманыя вялі трансляцыю з пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты дзейнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Журналістаў пратрымалі ў міліцыі тры гадзіны, пасля чаго іх выпусцілі.

«Яны дачакаліся, пакуль мы адыдзем, каб нас прымаць у нейкім закавулку, а не ў самым цэнтры гораду. Яны гэта ніколі прылюдна не робяць. Як звычайныя гопнікі напалі. Калі б былі звычайныя людзі, незнаёмыя з сітуацыяй у Беларусі, маглі б пачаць іх біць. А мы разумеем, што гэта нашая доблесная міліцыя», – распавёў падрабязнасці затрымання пасля вызвалення Зміцер Міцкевіч.

У міліцыі на журналістаў склалі пратаколы паводле артыкул 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства пра медыі), канфіскавалі ўсю тэхніку, у тым ліку тэлефоны.

Зміцер Міцкевіч і Сяргей Кавалёў пасля вызвалення. Фота: belsat.eu

«Было бачна, што ім і без нас працы хапае, але трэба і такой лухтой займацца», – паведаміў у.

Суд паводле адміністрацыйнай справы прызначаны на 18 чэрвеня на 14:10, адбудзецца ў судзе Ленінскага раёну Горадні.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны