Затрыманых у Горадні за гвалт над міліцыянтам перавялі ў менскі следчы ізалятар


У дачыненні да затрыманых у Горадні Сяргея Ціханоўскага і прадстаўнікоў яго каманды распачатая крымінальная справа. Затрыманых пераводзяць з ізалятара на Акрэсціна ў менскі следчы ізалятар, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Twitter «Краіна для жыцця» паведамляе, што Святлане Ціханоўскай, якая прыйшла ў ІЧУ на Акрэсціна перадаць перадачу Сяргею, паведамілі, што яго перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Але там пакуль адмаўляюць, што блогер знаходзіцца ў іх.

Правабаронцам дакладна вядома, што 3 чэрвеня Яўген Разнічэнка змешчаны ў СІЗА-1 наВаладарскага. Таксама там знаходзіцца і Аляксандр Арановіч і Вяргілій Ушак.

Дзе цяпер астатнія затрыманыя – не вядома.

Блогера і яго каманду затрымалі ў межах крымінальнай справы за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ). Актывістаў затрымалі АМПАўцы ў Горадні 29 траўня. Тэрмін утрымання пад вартай у дачыненні да іх працягнулі да 10 дзён. Да вечара 8 чэрвеня затрыманым мусяць агучыць абвінавачванні або вызваліць.

Hавiны
Як сілавікі шукаюць людзей Ціханоўскага. Дзяўчына аднаго з затрыманых – пра падзеі ў Горадні
2020.06.03 11:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў