Затрыманы за карупцыю cтаршыня Жодзінскага гарвыканкаму


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да старшыні Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэту Юрыя Шарага. Чыноўніка падазраюць у карупцыі.

Цяпер ужо былы старшыня гарвыканкаму затрыманы, з ім працуюць следчыя, паведамляе СК. У дачыненні да Шарага вырашаецца мера стрымання. Следчыя, супольна з супрацоўнікамі ГУБАЗіК праводзяць комплекс аператыўна-следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўсталяванне ўсіх абставінаў здзейсненага злачынства.

Гэта далёка не першая гучная справа з затрыманнем кіраўніцтва гар-райвыканкамаў у бягучым годзе. Гэтак у жніўні сёлета за хабар у памеры амаль 28 тысячаў долараў быў затрыманы старшыня Браслаўскага райвыканкаму Уладзімір Дранеўскі. Разам з кіраўніком за карупцыю быў затрыманы і яго намеснік.

Уладзімір Дранеўскі
фота: westki.info

Раней у траўні бягучага году Следчы камітэт завёў справу супраць былога намесніка кіраўніка сталіцы, начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Андрэя Дамарацкага. Чыноўніка абвінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Уладзімір Дамарацкі
Аб’ектыў
У Беларусі – новая хваля барацьбы з карупцыяй
2018.07.27 22:09

СК, belsat.eu

Стужка навінаў