Затрыманы ў Маскве на мітынгу актывіст ускрыў сабе вены ў аддзяленні паліцыі


Прэсавы сакратар «Асацыяцыі народнага супраціву» Мікіта Зайцаў, затрыманы на акцыі пратэсту 27 ліпеня, ускрыў вены ў аддзеле паліцыі. Пра гэта паведамляе «ОВД-Инфо» са спасылкай на лекараў.

Цяпер Зайцаў перабывае ў НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага.

Выданне выказала меркаванне, што яго адправілі ў аддзяленне крызісных станаў і псіхасаматычных разладаў, бо дактары палічылі, што ён спрабаваў здзейсніць суіцыд.

У размове з «МБХ медыя» лекары распавялі, што актывіст перабывае цяпер «у сёмым закрытым корпусе», але адмовіліся назваць дыягназ.

27 ліпеня ў цэнтры Масквы прайшла акцыя пратэсту за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму. Пры разгоне пратэстоўцаў сілавікі ўжылі дручкі і электрашокеры і затрымалі 1373 чалавека.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў