Затрыманы паліттэхнолаг Віталь Шкляроў застаецца пад вартаю яшчэ два месяцы

У пятніцу 31 ліпеня яму абралі меру стрымання. Аднак абвінавачванне яшчэ не выставілі, паведамляе TUT.by.

Паліттэхнолага і ўраджэнца Гомля Віталя Шклярова затрымалі 29 ліпеня. У пятніцу 31 ліпеня стала вядома, што ён праходзіць падазраваемым паводле «справы Ціханоўскага».

Раней па ОНТ паказвалі фрагменты допытаў Дзмітрыя Папова, грамадзяніна Расеі і мадэратара сацсетак «Страны для жизни» – блога Сяргея Ціханоўскага. У сюжэце Папоў кажа, што невядомыя людзі яго скралі, змусілі прыехаць у Беларусь і пісаць ганебныя артыкулы пра расейскую ўлады. Паводле Папова, арганізаваў ягонае затрыманне Віталій Шкляраў.

Віталь Шкляраў. Фота: facebook.com

Адвакат Шклярава Антон Гашынскі кажа, што будзе абскарджваць ягонае затрыманне. Таксама TUT.by паведамляе, што жонка паліттэхнолага – грамадзянка ЗША, якая працуе ў амерыканскай амбасадзе ў Кіеве. Таму ў Шклярава ёсць дыппашпарт. Імаверна, зараз да высвятлення абставінаў ягонага затрымання далучацца і дыпламатычныя колы. Аднак адвакат Шклярава не пракаментаваў звесткі аб дыппашпарце.

Віталь Шкляраў – паліттэхнолаг, нарадзіўся ў Гомлі, зараз жыве ў ЗША. Браў удзел у выбарчых кампаніях Ангелы Мэркель, Бэрні Сандэрса, Ксеніі Сабчак. Раней ён абвяргаў сваю сувязь з Ціханоўскім.

КТ belsat.eu

Hавiны