Затрыманы музыка Максім Субач – сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі


У Менску затрыманы удзельнік музычных праектаў TonqiXod і Subtonans Максім Субач. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай.

Максім Субач – сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Апошні раз ён быў на сувязі а 23-й гадзіне ў нядзелю.

«Калі і дзе дакладна затрымалі Максіма, пакуль дакладна невядома – ці ў нядзелю ўвечары, ці ўночы з нядзелі на панядзелак, ці ў панядзелак раніцай», – піша Таццяна Нядбай.

Маці Максіма пазванілі з Цэнтральнага РУУС і сказалі, што яго затрымалі нібыта за дробнае хуліганства, а потым паведамілі, што пераводзяць у ЦІП на Акрэсціна. Паводле папярэдняй інфармацыі, заўтра мусіць адбыцца суд.

Hавiны
Праваабаронцы: Улады дэманструюць беспрэцэдэнтны ўзровень ціску на ўдзельнікаў выбарчага працэсу
2020.07.20 16:28

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў