Затрыманы кіраўнік перадвыбарчага штабу Сяргея Чэрачня


Кіраўнік перадвыбарчага штабу Сяргея Чэрачня Мікалай Лысянкоў затрыманы міліцыяй каля выбарчага ўчастку ў Стоўбцах.

Як паведаміла belsat.eu прэс-сакратарка Чэрачня Вікторыя Стралкоўская, Лысянкоў папярэдне затрыманы на 72 гадзіны.

Лысянкоў быў затрыманы каля выбарчага ўчастку, дзе знаходзіўся ў якасці назіральніка.

Штаб Чэрачня апублікаваў відэа затрымання. Да выбарчага ўчастку прыехалі дзве машыны міліцыі. Міліцыянты заявілі Лысянкову, што ў дачыненні яго вядзецца адміністратыўны працэс паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне правілаў арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Кіраўнік штабу хацеў прыехаць у пастарунак самастойна, на сваёй машыне, аднак міліцыянты настаялі на тым, каб ён паехаў з імі на службовым аўтамабілі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў