Затрыманы каардынатар маскоўскага штабу Навальнага


Паліцыя Масквы затрымала Алега Сцяпанава, каардынатара маскоўскага штабу Аляксея Навальнага. Ён цяпер ў АУС «Харашова-Мнёўнікі». Пра гэта паведамілі ў Twitter штабу Навальнага.

 

Алег Сцяпанаў напісаў, што яго затрымалі і даставілі ў пастарунак яшчэ раніцай.

Начальнік штабу кандыдата ў Масгардуму Івана Жданава Барыс Залатарэўскі паведаміў, што ў Сцяпанава адабралі тэлефон, інфармуе тэлеканал «Дождь».

Пераслед апазіцыянераў

Раней раніцай у Маскве затрымалі Аляксея Навальнага, ён знаходзіцца ў аддзеле МУС Данілаўскага раёну Масквы. Палітыка затрымалі за паўторнае парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі або правядзення мітынгу ці шэсця.

Акрамя таго ранкам 24 ліпеня ў Маскве паліцыя затрымала грамадзянскіх актывістаў Канстанціна Котава і Аляксандра Арчагова, калі тыя выходзілі з пад’ездаў, паведамляе «ОВД-Инфо». Прычыны іх затрымання невядомыя.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў сувязі з перашкодай дзейнасці выбарчых камісіяў у выніку правядзення 14 ліпеня мітынгу каля Масгарвыбаркаму.

СК belsat.eu

Стужка навінаў