Затрыманы і збіты рэаніматолаг Больніцы хуткай медычнай дапамогі ў рэанімацыі


Багдана Шыльнікоўскага затрымалі ў Менску 12 жніўня каля Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта, дзе прайшла акцыя салідарнасці дактароў з затрыманымі падчас мірных акцый. У хлопца дыябет, амаль суткі ён правёў без інсуліну.

Сябры Багдана распавялі belsat.eu, што хлопца збівалі, на ягоны целе ёсць сляды ад дручкоў. Цяпер Багдан у рэанімацыі, ён дыябетык, ноч правёў без лекаў.

Блізкія Багдана зняпраўджваюць інфармацыю, якая з’явілася ў некаторых медыях, што яго ўтрымлівалі з пакетам на галаве. Аднак хлопцу патрэбная неадкладная медычная дапамога.

12 жніўня на праспекце Дзяржынскага пад БДМУ сабралася больш за 200 медыкаў у белых халатах з плакатамі «дактары супраць гвалту». Да прысутных прыязджаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Акцыя працягвалася гадзіну і калі медыкі пачалі разыходзіцца, Багдана Шыльнікоўскага затрымалі праваахоўнікі ў цывільным на паркоўцы ля Студэнцкай вёскі. Падчас затрымання ён не супраціўляўся і нічога не выкрыкваў.

belsat.eu

Стужка навінаў