Затрыманы блогер Андрэй Павук


У Акцябрскім міліцыя затрымала аўтара каналу «Рудабельская паказуха» Андрэя Павука, паведаміла ягоная жонка Вольга ў сваім фэйсбуку.

На яго склалі пратакол за «дробнае хуліганства» (арт. 17.1 КаАП) па заяве старшыні выбарчай камісіі аднаго з участкаў, дзе Вольга Павук з’яўляецца назіральнікам.

Яе спрабавалі выдаліць з участку, а блогер зняў гэта на відэа для свайго каналу. Што менавіта ён парушыў такім чынам – невядома.

Нагадаем, ад пачатку датэрміновага галасавання незалежныя назіральнікі па ўсёй краіне адчуваюць ціск уладаў: ім не забяспечваюць належныя ўмовы для назірання, некаторых затрымліваюць проста на выбарчых участках.

КА belsat.eu

Стужка навінаў