Затрыманы адзін з кіраўнікоў «Сумленных людзей» Шапаткоўскі


Ілля Шапаткоўскі.
Фота: TUT.by

4 жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы незалежнага назірання «Сумленныя людзі» Ілля Шапаткоўскі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле папярэдніх звестак, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю ў межах справы «Белгазпрамбанку».

Ілля Шапаткоўскі быў добрым знаёмым з экс-кіраўніком банку і былым прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду Віктарам Бабарыкам. Браў актыўны ўдзел у працы ягонага штабу і ўзначальваў аддзел верыфікацыі подпісаў. Пасля нерэгістрацыі Бабарыкі кандыдата ў прэзідэнты ён актыўна працаваў у ініцыятыве «Сумленныя людзі».

Hавiны
Дырэктарку Ulej.by выпусцілі з КДБ
2020.08.05 08:59

Нагадаем, што 4 жніўня працаўнікі ДФР КДК затрымлівалі таксама дырэктарку «Хайв проджэкт» (краўдфандынгавыя платформы MolaMola, Ulej.by) Аліну Лісаковіч. Але пасля допыту ў КДБ, канфіскацыі тэлефону і вобшукаў удома і ў офісе яе вызвалілі.

Нагадаем, што Віктара Бабарыку з сынам Эдуардам, які ўзначальваў ягоны штаб і быў стваральнікам платформаў MolaMola, Ulej.by, затрымалі 18 чэрвеня. Яны, як і шэраг іншых фігурантаў справы, прызнаныя палітвязнямі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў