Затрыманні пасля маршу недармаедаў адбыліся ў Горадні і Магілёве


Адразу пасля заканчэння акцыі супраць Дэкрэту № 3, у Горадні і Магілёве адбыліся затрыманні.

У Горадні людзі ў цывільным затрымалі трох маладых хлопцаў у масках, як паведамляе сайт spring96.org. Іх схапілі, пасадзілі ў машыну і павезлі.

Пазней стала вядома пра затрыманне актывіста АГП Аляксандра Лаўрэнцьева.

Пра гвалтоўныя затрыманні ў Горадні паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook Дзяніс Івашын, рэдактар беларускай службы праекту InformNapalm.org. Адну жанчыну прысутныя пры затрыманні людзі здолелі абараніць.

У Магілёве на дадзены момант вядома пра затрыманне васьмі чалавек. Сярод іх студэнты, шматдзетная маці і пажылы чалавек, Аляксандр Нажэнка, які выступаў падчас акцыі і казаў пра дапамогу чарнобыльцам. Яго сыну паведамілі ў РУУС, што бацьку не выпусцяць да заўтра.

У Мeнску таксама адбылося жорсткае затрыманне 30 анархістаў – удзельнікаў дазволенай уладамі акцыі.

ВЧ, паводле spring96.org

Стужка навінаў