Затрыманні на плошчы Незалежнасці і Алексіевіч у СК. Галоўнае за 18-ы дзень пратэстаў


Менск, 26 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / Belsat.eu
  • На плошчы Незалежнасці ў цэнтры Менску затрымалі актывістаў, таксама АМАП блакаваў частку людзей у Чырвоным касцёле. Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», вечарам 26 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Менску АМАП затрымаў мінімум 5 пратэстоўцаў.
Святлана Алексіевіч ідзе да будынку Следчага камітэту на допыт па справе стварэння Каардынацыйнае рады па перадачы ўлады. 26 жніўня 2020 года.
Фота: Света Фар / Belsat.eu
  • Святлана Алексіевіч прыйшла на допыт у Следчы камітэт, яна застаецца ў статусе сведкі ў справе Каардынацыйнае рады. На заўтра ў Следчы камітэт выкліканая Марыя Калеснікава.
  • У Менску ў доме, дзе раней жылі Валер і Вераніка Цапкалы, адбыўся ператрус
  • Камітэт дзяржаўнага кантролю і падаткавая прыйшлі з правяраннямі ў ЗАТ «БелКП-ПРЕСС», якое выдае «Камсамольскую праўду ў Беларусі»
Менск, 26 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / Belsat.eu
  • На асобных участках у Менску выбарцы распачалі працэдуру адклікання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Працоўныя ААТ «Горадня Азот» страйкуюць на прадпрыемстве. Прамаўляе Юры Рававы. Горадня, Беларусь. 19 жніўня, 2020 г.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
  • Лідар стачкаму «Горадня Азоту» Юры Рававы з’ехаў у Польшчу
  • Увечары ў Менску зноўку былі праблемы з Інтэрнэтам. Мабільны аператар А1 пацвярджае, што хуткасць інтэрнэту запавольваецца на патрабаванне дзяржаўных інстытутаў
Менск, 26 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / Belsat.eu
  • Курс долара да беларускага рубля працягнуў расці, сярэдні курс на продаж у Менску склаў 2,72 рублі за 1 долар

belsat.eu

Стужка навінаў