Затрыманага ў сваёй кватэры Фядыніча вызвалілі


Лідар Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч, які быў затрыманы ўвечары 30 сакавіка ва ўласнай кватэры, зараз знаходзіцца дома. Яго вызвалілі вечарам таго ж дня, і дадому ён дабіраўся на метро.

Як распавёў у каментары belsat.eu сябра Савету РЭП Андрэй Стрыжак, перад вызваленнем лідара прафсаюзу звазілі на медычны агляд.

Звязацца з самім Генадзем Фядынічам не атрымалася.

Hавiны
Затрымалі лідара прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча
2019.03.30 18:34

Нагадаем, што суд Савецкага раёну Менску 24 жніўня 2018 года пакараў кіраўнікоў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка 4 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, прызнаўшы іх вінаватымі ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Праваабаронцы і грамадзянская супольнасць Беларусі лічыць пераслед Фядыніча і Комліка палітычна матываваным.

30 сакавіка 2019 года міліцыянты затрымалі Генадзя Фядыніча ў сваёй кватэры, абвінаваціўшы яго ў парушэнні забароны ўжываць алкаголь. Сам лідар прафсаюзу абвінавачванне адмаўляе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў