Затрыманага ў Менску інгушскага актывіста будуць судзіць 10 траўня


10 траўня ў Менску разгледзяць справу інгушскага апазіцыянера Ісмаіла Нальгіева, які быў затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». Суд разгледзіць ягоную экстрадыцыю ў Расею.

Hавiны
У менскім аэрапорце затрымалі інгушскага актывіста. Улады Інгушэціі просяць вывезці яго ў Смаленск
2019.05.08 14:13

Як распавёў Caucasus Times адвакат Ісмаіла Нальгіева Антон Гашынскі, актывіста затрымалі на падставе таго, што ён нібыта знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку. Сам затрыманы заяўляе, што ў федэральным вышуку не знаходзіўся, але, калі падпісваў дакументы, бачыў, што праходзіць па справе аб масавых беспарадках.

Праз тры гадзіны яго фармальны адпусцілі, але супрацоўнікі ў цывільным павезлі яго ў кайданках у АГІМ Кастрычніцкага раёну Менску. Там на яго склалі адміністрацыйны пратакол – паводле якога артыкулу, ні Нальгіеў, ні яго абаронца не ведаюць. Затым актывіста адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС, а адтуль – у ізалятар часовага ўтрымання.

Меркавана гаворка ідзе пра артыкул 23.55 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства).

ВІДЭА
Жыхары Інгушэціі масава пратэстуюць супраць абмену тэрыторыяй з Чачэніяй
2018.10.04 20:41

Інгушскія апазіцыянеры ўпэўненыя, што затрыманне Нальгіева палітычна матываванае, бо ён адзін з лідараў народнага пратэсту інгушаў супраць дамовы аб мяжы з Чачэніяй. Пратэстоўцы сцвярджаюць, што кіраўнікі рэгіёнаў (Юнус-Бэк Яўкураў і Рамзан Кадыраў) увялі ў зман жыхароў Інгушэціі, перадаўшы суседняй рэспубліцы частку горных земляў у Сунжанскім раёне. Гэты раён доўгі час быў прадметам тэрытарыяльных спрэчак, дакладнай мяжы там не існавала.

Адпаведная дамова была падпісаная толькі ў верасні 2018 года, што пацягнула за сабой мітынгі нязгодных. Мінулай восенню ў Нальгіева і паплечнікаў сілавікі праводзілі вобшукі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў