Затрыманага разам з Ціханоўскім аштрафавалі на Br 810


Міліцыянты блыталіся ў паказаннях, доказаў на відэа не было.

Сяргей Калмыкоў (у чырвонай кашулі).
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

У Горадні адбылося трэцяе судовае паседжанне суда Ленінскага раёну па справе Сяргея Калмыкова. Маладзёна вінавацяць у тым, што 29 траўня, падчас пікету па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую, ён парушаў грамадскі парадак і непадпарадкоўваўся міліцыянтам. Нагадаем, у той дзень былі затрыманыя Сяргей Ціханоўскі (муж Святланы Ціханоўскай, які арганізоўваў пікеты па збору подпісаў за прэтэндэнтку ў кандыдаты) і яшчэ 9 асобаў.

Абноўлена
У Горадні затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Людзі прыйшлі да міліцыі. ВІДЭА
2020.05.29 21:10

Міліцыянты блыталіся ў паказаннях

Сяргей Калмыкоў, як і папярэднія разы, прыйшоў на суд з сабранымі рэчамі на выпадак адміністратыўнага арышту. Суддзя Ларыса Барэль двойчы адпраўляла справу Калмыкова на дапрацоўку.

Сяргей Калмыкоў.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

«Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць мяне агаварыць. Падчас суду яны блыталіся ў паказаннях і ў рапарце былі нестыкоўкі. На тым паседжанні суда казалі адно, на гэтым – іншае. Бачны намер змены паказанняў», – кажа Сяргей Калмыкоў.

Маладзён паводзіў сябе у судзе сябе вельмі ўпэўнена, бараніўся сам. Бачна была добрая падрыхтоўка і з заканадаўчага боку. Хлопец задаваў шмат пытанняў міліцыянтам-сведкам. Яны ж адказвалі дзяжурнымі фразамі на пытанні Сяргея. Суддзя задаволіла хадайніцтвы Сяргея: далучыць да справы відэа тэлеканалу «БТ-1», дзе бачна, што ён не рабіў супрацьпраўных дзеянняў, і дазволіла выклікаць сведкаў, якія знаходзіліся на плошчы Савецкай 29 траўня, калі Калмыкоў быў затрыманы.

Сяргей Калмыкоў разам са сваёй жонкай Ірынай.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

На відэа быў доказ невінаватасці

Пасля перапынку суддзя Барэль прысудзіла па арт. 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне міліцыі) 30 базавых велічынь штрафу – Br 810. Па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства) Сяргея прызналі невінаватым.

«Падчас суду я давёў вялікую колькасць доказаў сваёй невінаватасці. Маім галоўным аргументам было відэа, якое пацвярджала, што я не ўдзельнічаў у супрацьпраўных дзеяннях. Бачна дзе я знаходзіўся, як сябе паводзіў. І гэтае відэа абвяргае ўсе паказанні супрацоўнікаў АМАПу, што мяне затрымлівалі», – абураецца Калмыкоў.

Маладзён плануе абскарджваць рашэнне суда.

Hавiны
Як сілавікі шукаюць людзей Ціханоўскага. Дзяўчына аднаго з затрыманых – пра падзеі ў Горадні
2020.06.03 12:43

АК Belsat.eu

Стужка навінаў