Затрымалі яшчэ адну давераную асобу Ціханоўскай


Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

6 жніўня гарадзенца Дзмітрыя Ціта – давераную асобу кандыдаткі на прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай – затрымалі ў Горадні каля 13:25 супрацоўнікі ДАІ. Пра гэта радыё «Свабода» паведаміла сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Юлія Карначава.

З чым звязанае затрыманне – невядома. Таксама не вядома ў якім РАУС знаходзіцца Дзмітрый Ціт.

У Менску 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі таксама затрымалі кіраўніцу выбарчага штабу кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Марыю Мароз. Пра гэта паведамілі «Белсату» у аб’яднаным штабе. У 12:45 Марыю Мароз вызвалілі. Паводле яе, з ёй такім чынам праводзілі «тлумачальную гутарку».

Абноўлена
Амаль на 2 гадзіны затрымалі Марыю Мароз – кіраўніцу штабу Ціханоўскай
2020.08.06 13:46

AA belsat.eu

Стужка навінаў