«Пераблыталі». Марыю Калеснікаву затрымалі і адпусцілі


Пра затрыманне паведамілі крыніцы з аб’яднанага штабу Святланы Ціханоўскай.

Марыю Калеснікаву, якая ўваходзіць у аб’яднаны штаб Святланы Ціханоўскай, затрымалі каля офісу штабу прыкладна а 22:45. Як стала вядома, Калеснікаву адвезлі ў Цэнтральны РУУС. З якой нагоды адбылося затрыманне, не паведамляецца.

«Затрымалі пры выхадзе са штабу. Калі селі ў машыну і пачалі выязджаць з паркоўкі – заблакаваў серабрысты бус, выйшлі прадстаўнікі міліцыі. Марыю сілай завялі ў бус і з’ехалі», – піша Тэлеграм-канал «Пул першай».

Праз паўгадзіны тэлеграм-каналы паведамілі, што Марыю Калеснікаву адпусцілі.

«Марыю Калеснікава адпусцілі. Супрацоўнікі сказалі, што яе пераблыталі. Марыю падвезлі да месца вячэры і папрасілі прабачэння. Вось як бывае…», – паведаміў Тэлеграм-канал «Пул першай».

Нагадаем, вечарам Святлана Ціханоўская пакінула сваю кватэру і паехала ў штаб, бо ейная каманда не хацела пакідаць яе адну. Таксама вядома, што напярэдадні ад’езду каля дому Ціханоўскай стаялі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, а таксама прыехалі бусікі.

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў