Затрымалі кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Менску


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Менску Валерыя Куляша.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэту, пастанову пра крымінальную справу прынялі на падставе праверкі, праведзенай працаўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.

«Паводле звестак следства службовая асоба перавысіла свае службовыя паўнамоцтвы, што пацягнула прычыненне шкоды аднаму з прадпрыемстваў Ленінскага раёну Менску», – адзначаецца ў паведамленні

Дзеянні кіраўніка раёну кваліфікаваныя следствам на падставе ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), а самога падазраванага трымаюць пад вартай. Расследаванне працягваецца ў цесным узаемадзеянні з МУС, падкрэслілі ў Следчым камітэце.

Пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну сталіцы Валерый Кулеш займаў з 2009 года. Перад гэтым ён быў кіраўніком «Менскзялёнбуду».

МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў