У Магілёве затрымалі былога намесніка старшыні гарвыканкаму і кіраўніка мясцовага філіялу «Белгазпрамбанку»

Уладзімір Дудараў. Фота: ctv.by

У Магілёве затрымалі каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці Уладзіміра Дударава.

У прэс-службе Віктара Бабарыкі belsat.eu паведамілі, што інфармацыя пра затрыманне Дударава паступіла ўвечары 11 чэрвеня. Прычыны затрымання невядомыя. З дапамогай ініцыятыўнай групы каардынатару ўжо знайшлі адваката.

Таксама раніцай 12 чэрвеня стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго сябра ініцыятыўнай групы з Магілёву – кіраўніка мясцовага філіялу «Белгазпрамбанку» Сяргея Кармызава.

У прэс-службе заклікалі тых сябраў ініцыятыўнай групы, у якіх узнікаюць праблемы з праваахоўнікамі, звяртацца ў штаб, які будзе аказваць ім неабходную дапамогу.

Уладзімір Дудараў у 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкаму, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сваю пасаду ён пакінуў у кастрычніку 2019 года.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў пачаў адразу дзве крымінальныя справы

11 чэрвеня ў галоўным офісе «Белгазпрамбанку», а таксама ў кампаніях «ПрыватЛізінг», «Кампары» і «Кентаўр» прайшлі ператрусы.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка 20 гадоў узначальваў гэты банк.

У сэрвіса MolaMola пачаліся тэхнічныя праблемы

Таксама 11 чэрвеня «Белгазпрамбанк» заблакаваў магчымасць пераводу грошай асобным кампаніям, у прыватнасці краўдфандынгаваму сэрвісу MolaMola. Адзін з заснавальнікаў MolaMola – Эдуард Бабарыка, сын і кіраўнік штаба Віктара Бабарыкі.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны