Застрэліў з помсты: у жодзінскай краме адбыўся смяротны інцыдэнт


Раніцай 14 снежня мужчына звярнуўся да нараду Жодзінскага дэпартаменту аховы, які дзяжурыў на вуліцы Дзеравянкі, і прызнаўся ў здзяйсненні забойства.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўпраўлення ўнутраных справаў Менскага аблвыканкаму.

63-гадовы мужчына распавёў, што ў краме па вуліцы 50 гадоў Кастрычніка з паляўнічага абрэзу застрэліў свайго 40-гадовага знаёмага. Пры сабе забойца меў абрэз, які адразу ж адабралі міліцыянты, пасля чаго яны затрымалі мужчыну.

Паводле звестак міліцыянтаў, затрыманы наўмысна забіў знаёмага, які знаходзіўся ў краме, стрэліўшы з блізкай адлегласці. Ад атрыманай агнястрэльнай траўмы мужчына памёр на месцы. Затрыманага даставілі ў аддзел унутраных справаў Жодзінскага гарвыканкаму.

Паводле мясцовага сайта «ex-press.by», застрэлены меў брата, які некалькі гадоў таму загінуў у аўтакатастрофе. Ягоная жонка засталася інвалідам, з маленькім дзіця на руках. Пасля гэтага сваякі мужа, у тым ліку і ягоны родны брат, адсудзілі ў жанчыны бізнес і кватэру.

Цяпер бацька жанчыны ўзяў у рукі абрэз і, верагодна, вырашыў адпомсціць за яе.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў