Заснавальнік Twitter ахвяраваў 1 млрд долараў на барацьбу з каронавірусам


Джэк Дорсэй, стваральнік Twitter.
Фота: twitter.com/jack5

Джэк Дорсэй, стваральнік Twitter ахвяраваў 1 млрд долараў на барацьбу з каронавірусам. Пра гэта прадпрымальнік напісаў у сваім акаўнце.

43-гадовы прадпрымальнік Джэк Дорсэй адзначыў, што фонд, у які ён пералічвае сродкі, не спыніць сваю працу нават пасля перамогі над каронавірусам. Надалей яго кампанія будзе працаваць над праектамі ў медыцыне і адукацыі.

«Я накіроўваю 1 млрд долараў у акцыях кампаніі «Square» (каля 28 % маёй маёмасці) у фонд «Start Small», каб фінансаваць глабальную дапамогу ў барацьбе з COVID-19», – напісаў Дорсэй у Twitter.

Джэк Дорсэй стварыў агульнадаступную справаздачу, у якой кожны можа пабачыць, на якія мэты выдаткоўваюцца сродкі фонду.

Па стане на раніцу 8 красавіка ў свеце выяўлена 1 430 453 інфікаваных каронавірусам. Інфекцыя забрала жыцці 82 119 асобаў. Пры гэтым медыкі вылечылі 301 130 чалавек.

У Беларусі, паводле звестак Мінаховы здароўя, па стане на 7 красавіка ў Беларусі быў інфікаваны каронавірусам 861 чалавек: 794 праходзяць лячэнне ў шпіталях, 54 выздаравелі, 13 памерлі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў