Заснавальнік ПВТ Валер Цапкала заявіў, што будзе змагацца за пасаду прэзідэнта

Валер Цапкала, заснавальнік ПВТ, заявіў, што мае намер прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта прадпрымальнік напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Валер Цапкала заявіў, што Беларусь не выкарыстала час на тое, каб развівацца. На яго думку, нашая краіна на працягу чвэрці стагоддзя не выкарыстоўвала час.

«Я прыняў рашэнне балатавацца на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь! У мяне дастаткова для гэтага і кіраўніцкага і жыццёвага досведу! Маючы сур’ёзныя кантакты ў палітычных і дзелавых колах у розных краінах свету, я змагу іх выкарыстоўваць на карысць народа Беларусі! Стварыўшы Парк высокіх тэхналогіяў, я паказаў і Беларусі, і ўсяму свету, што наш народ можа быць гэтак жа разумным, творчым і прадпрымальным як амерыканцы, англічане, японцы, карэйцы і іншыя паспяховыя народы Зямлі», – напісаў Валер Цапкала.

Валеры Цапкала нарадзіўся ў лютым 1965 году на Гарадзеншчыне.

З 1997 да 2002 года займаў пасаду амбасадара Беларусі ў ЗША і Мексіцы. З 2005 да 2017 года быў дырэктарам Парку высокіх тэхналогіяў.

Ініцыятар і стваральнік Беларускага Парку высокіх тэхналогіяў. Кандыдат юрыдычных навук у галіне міжнароднага права.

ЦВК агучыла даты этапаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі

СК belsat.eu

Hавiны