Заслужаная артыстка Беларусі, былая вакалістка гуртоў «Чараўніцы» і «Верасы» Надзея Мікуліч выпісаная са шпіталя. Пра сваё выздараўленне яна паведаміла на старонцы ў «Facebook».
Увечары 27 красавіка 67-гадовая спявачка і кампазітарка Надзея Мікуліч распавяла, што выпісаная са шпіталя і шчыра дзякуе за сваё выздараўленне ўсім лекарам і медычнаму персаналу.
Пра інфікаванне Надзеі Мікуліч СМІ паведамілі напачатку красавіка. Хварэла яна з 23 сакавіка, у яе выявілі двухбаковую пнеўманію і каронавірус. Спявачка праходзіла лячэнне ў 6-м шпіталі.
Нагадаем, па стане на 27 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 11 289 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. З іх памерлі 75, а 1740 выздаравелі.
ІІ belsat.eu