Зась: У адстаўцы Шуневіча няма ніякага падтэксту, у тым ліку - палітычнага


Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась, прадстаўляючы 13 чэрвеня калектыву МУС новага кіраўніка Юрыя Караева, заявіў, што ў адстаўцы Ігара Шуневіча няма ніякіх палітычных падстаў.

«Прычыны гэтага рашэння былі выпакутаваны самім Ігарам Анатолевічам, які распавёў пра гэта публічна, дастаткова сумленна і адкрыта. Таму няма неабходнасці нешта каментаваць і тлумачыць.

Гэта нармальны жыццёвы працэс. Жыццё ідзе – нехта сыходзіць з калектыву, новыя людзі прыходзяць. Больш за тое, ніякага падтэксту, ніякіх іншых падстаў – палітычных, непалітычных – нічога гэтага не было», – цытуе Зася БелТА.

Паводле словаў Зася, Шуневічу «дасталася самае складанае і вялікае сілавое ведамства краіны, і ён годна дастойна вытрымаў гэтую цяжкую ношу».

Планы на будучыню Шуневіч пакуль не агучваў, заявіў толькі:

«Што да мяне, то, безумоўна, я сядзець склаўшы рукі не буду»

Нагадаем, 10 чэрвеня Шуневіч падаў у адстаўку пасля больш чым сямі гадоў кіраўніцтва МУС. На ягонае месца прызначаны былы намеснік міністра, камандзір унураных войскаў Юрый Караеў.

Hавiны
Любіў форму НКВД, не любіў геяў. Чым запомніўся Шуневіч на пасадзе міністра
2019.06.10 17:01

КА belsat.eu

Стужка навінаў