Зась расказаў, як Расея хацела паставіць у Беларусі сваю базу


Су-30СМ расейскай арміі. Фота Мінабароны РФ

Першая пара баявых знішчальнікаў Су-30см з запланаваных 12 прыбыла ў Беларусь. 13 лістапада яны прызямліліся на аэрадроме пад Баранавічамі, паведамляе СТБ.

Дамова на іх пастаўку была падпісаная два гады таму. Прычына – знішчальнікі Мі-29, якія стаяць на ўзбраенні беларускага войска, «падышлі ўжо да мяжы вычарпання свайго рэсурсу і маральнага, і фізічнага», паведаміў дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Беларусі Станіслаў Зась.

«Першапачаткова ў гэтым працэсе мы спрабавалі дамовіцца з Расейскай Федэрацыяй аб аказанні дапамогі нам у вырашэнні гэтай складанай і вельмі затратнай задачы. Наўзамен атрымалі прапанову аб размяшчэнні на нашай тэрыторыі ваенна-паветранай базы Расейскай Федэрацыі», – адзначыў ён.

Hавiны
Пальцам у неба ці грошы на вецер. Навошта Лукашэнку Су-30?
2019.02.05 09:05

Але, паводле яго, размяшчэнне ў Беларусі ваенна-паветранай базы не вырашае праблему развіцця беларускай баявой авіяцыі. Таму было вырашана абапірацца на ўласныя магчымасці.

Станіслаў Зась назваў 13 лістапада гістарычным днём, бо ўпершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі ў баявы склад ВПС паставілі сучасныя шматфункцыянальныя знішчальнікі Су-30см. Таксама гэты дзень стаў пачаткам паэтапнага пераўзбраення беларускіх ВПС на новыя тыпы самалётаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў