«Заробкі рабочым не падабаюцца, але людзі не ведаюць куды з'яжджаць»


Абвал коштаў нафты, фінансавыя цяжкасці Расеі і нізкі попыт на беларускі экспарт ва ўсходняй суседцы сталі для айчыннай эканомікі сапраўднай аплявухай. Увесь мінулы год прайшоў пад знакам скарачэння працоўных дзён на большасці буйных прадпрыемствах краіны. Напрыканцы 2014-га беларускі рубель страціў раўнавагу і значна патаннеў адносна валютаў. У след за абвалам беларускага рубля абрынуліся і заробкі. Беларускія эканамісты ва ўнісон кажуць, што беларускі рубель можа перажыць яшчэ некалькі дэвальвацыяў, а эканоміку чакае стагнацыя і рэцэсія. Іншымі словамі, 2015-ты будзе годам пагаршэння ўзроўню жыцця.

Хто і як можа абараніць правы працаўнікоў у Беларусі? Ці незадавальненне рабочых пераканвертуецца ў нейкую сілу і ўзмацніць рабочы рух?

У студыі праграмы «Два на два» – Максім Пазнякоў, намеснік старшыні беларускага незалежнага прадпрыемства «Нафтан-Наваполацк» і адзін з лідараў прафсаюзнага руху Беларусі Сяргей Антусевіч.

«У адзін дзень усе працоўныя сталі зарабляць на 30 адсоткаў менш, праз гэты падатак на набыццё валюты. Увесь 2014-ты заробкі падалі. Людзям не падабаецца тое, што адбываецца, усе спалоханыя і не ведаюць, што рабіць. Ёсць пачаткі звальненняў зноў. Была хваля, калі людзі ехалі ў Расею, а зараз яны не ведаюць, куды з’яжджаць» – адзначае Максім Пазнякоў.

«У выпадку пэўных працоўных канфліктаў у Беларусі вельмі складаная працэдура абвяшчэння страйку, яго легалізацыя, фактычна ён паза законам. Усё, што адбывалася на працягу апошніх гадоў, па заканадаўстве не лічыцца страйкам. Гэта стыхійная акцыя пратэсту, у якой няма адказных», – дадае Сяргей Антусевіч.

Цалкам размову глядзіце ў эфіры альбо архіве праграмы «Два на два».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў