Заробкі бюджэтнікам вырастуць за кошт звальненняў і аптымізацыі колькасці працаўнікоў


Савет Міністраў вырашыў удасканаліць аплату працы ў бягучым годзе для працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў і іншых арганізацыяў, якія атрымліваюць субсідыі, а таксама працаўнікоў прадпрыемстваў якія прыроўненыя па аплаце працы да працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў.

Паводле прэсавай службы ўраду, кіраўнікі прадпрыемстваў атрымалі правы ўсталёўваць павышаючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) працаўнікоў.

Акрамя таго, вызначаны парадак вызначэння павышаючых каэфіцыентаў, а таксама агульны парадак вызначэння эканоміі бюджэтных асігнаванняў, атрыманых у выніку аптымізацыі структуры і колькасці працаўнікоў, іншых расходаў, за выключэннем аплаты камунальных паслугаў і капітальных выдаткаў.

Канкрэтныя памеры павышальных каэфіцыентаў усталёўваюцца кіраўніком бюджэтнай арганізацыі.

Аб’ектыў
Заробак выдаюць прадуктамі, але за няплату камунальных – адключаюць святло і газ
2019.03.21 21:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў