Запусціць Беларускую АЭС плануюць ужо ўвосень


Фізічны пуск першага энергаблоку Беларускай АЭС запланаваны на восень 2019 года. Пра гэта 15 красавіка паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк на форуме «Атамэкспа» ў Сочы.

Hавiны
Літва мяняе прэзідэнта. З кім Лукашэнку дамовіцца пра БелАЭС найпрасцей?
2019.04.15 16:45

Паводле яго, зараз адбываецца індывідуальнае апрабаванне абсталявання, наступны этап – гідравыпрабаванні, цыркулярная прамыўка, халодная і гарачая абкатка. Пасля гэтага запланаваная рэвізія абсталявання, паведамляе БелТА.

«Калі на стадыі абкатак не будзе сур’ёзных форс-мажораў, восенню мы павінны пайсці на фізічны пуск», – расказаў Міхаіл Міхадзюк.

Hавiны
Сямашка абвінаваціў Расею ў парушэнні дамовы пра ЕАЭС
2019.04.02 07:38

Адносна завозу на пляцоўку БелАЭС ядзернага паліва, Міхаіл Міхадзюк заявіў, што з гэтым кіраўніцтва станцыі не спяшаецца, каб не абмяжоўваць рэжым працы будаўніча-мантажных арганізацый. Завоз паліва запланаваны за месяц да фізічнага пуску.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў