Запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў дасягае крытычнай мяжы


Крэдыторская запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў паводле стану на 1 кастрычніка дасягнула амаль 50 мільярдаў рублёў. Гэта палова ўсяго валавога ўнутранага прадукту за 2017 год, які летась склаў 105 мільярдаў рублёў.

Паводле падлікаў Белстату крэдыторская запазычанасць за першыя дзесяць месяцаў дасягнула 48,7 мільярдаў рублёў. Пры гэтым пратэрмінаваная запазычанасць перакрочыла 8 мільярдаў рублёў. Разам з тым павялічваецца пратэрмінавая дэбіторская запазычанасць, якая паводле стану на 1 кастрычніка склала 8,5 мільярдаў рублёў. Агулам дэбіторская запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў склала 39,1 мільярдаў рублёў.

Акрамя іншага Белстат паведамляе, што па выніках студзеня-верасня месяцаў сёлета рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 9,5 %, рэнтабельнасць продажу – 7,7 %.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў