Замінаваныя 12 аб'ектаў у Віцебску. Міліцыя правярае


У Віцебску нібыта замінавалі 12 аб'ектаў. Ідзе правяранне. Фота: «Белсат»

Інфармацыя пра замінаванне 12 аб’ектаў гарадской інфраструктуры паступіла 6 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу МУС (поўнага спісу медыям не паказалі. – заўв.«Белсат»). У электронным лісце пазначаныя 12 аб’ектаў, сярод якіх гандлёвыя цэнтры і ўстановы адукацыі, размешчаныя ў Віцебску, паведаміла МУС.

У пералічаных месцах праваахоўныя органы вядуць правяранне. Паралельна намагаюцца высветліць асобу адпраўніка паведамлення.

«Просім з разумеем паставіцца да магчымых нязручнасцяў, звязаных з прыняццем захадаў бяспекі. Дзякуем за праяўленае цярпенне і разуменне!» – звярнуліся да грамадзянаў праваахоўнікі.

Па выніках праведзеных спецмерапрыемстваў міліцыя дасць справаздачу. Карэспандэнты «Белсат» паведамляюць, што з гандлёвых аб’ектаў эвакуявалі людзей.

На сваёй старонцы ў Тэлеграм МУС нагадала, што ранейшыя падобныя выпадкі з закладаннем выбухоўкі аказваліся падманам.

ЮЦ, Belsat.eu

Стужка навінаў