Замежнікі прыязджаюць у Менск, каб пакатацца на сабаках


Міжнародны злёт аматараў сібірскіх хаскі прайшоў у Менску пад лозунгам «Мы поедем, мы помчимся». Нарэшце гаспадары гэтых сабакаў мелі магчымасць выкарыстаць іх па прамым прызначэнні – для язды.

На тэрыторыі пікнік-гатэлю «Экспедыцыя» пад Менскам прайшоў фестываль «Паўночныя сабакі», на якім спартоўцы з Беларусі, Украіны, Літвы ды Латвіі спаборнічалі ў гонках на сабачых запрэжках.[/vc_column_text][vc_single_image image=”99552″ img_size=”large”][vc_column_text]Акрамя самога заезду, госці фестывалю змаглі спраўдзіць сваю сілу і спрыт на паласе перашкодаў, праехацца на квадрацыклах ды снегаходах, а таксама наведаць сапраўдную сібірскую лазню. Або нават японскую лазню афура – проста пад адкрытым небам.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле вынікаў «Паўночных сабакаў» перамагла ўкраінская каманда.[/vc_column_text][vc_single_image image=”99548″ img_size=”large”][vc_column_text]Госці фестывалю, якія яшчэ не вырашыліся завесці сабаку, маглі папоўніць свае веды на тэму хаскі падчас гутаркі з гаспадарамі. Ніхто не мог устрымацца ад таго, каб не пагладзіць гэтых прыгажуноў: сабакі былі ў цэнтры ўвагі гасцей фестывалю ад пачатку да самага канца.

МР, belsat.eu

Стужка навінаў