Замежнікі могуць зарэгістравацца ў Беларусі праз інтэрнэт – гэта бясплатна


Міністэрства ўнутраных справаў супольна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг запусцілі сістэму электроннай рэгістрацыі замежных гасцей.

Цяпер асобам, якія прыязджаюць у Беларусь часова (больш за 5 дзён), не абавязкова ісці ў аддзелы грамадзянства і міграцыі, каб зарэгістравацца. З 2 студзеня працэдуру можна прайсці на старонцы portal.gov.by – яна бясплатная. МУС удакладняе, што яна недасяжная для тых іншаземцаў, якія заехалі ў Беларусь праз мяжу з Расеяй: ім будзе неабходна прыйсці ў міліцыю самастойна.

Каб прайсці рэгістрацыю, трэба стварыць на сайце асабісты кабінет, а потым ва ўкладцы «Даступныя паслугі» выбраць катэгорыю «Грамадзянства і міграцыя», замовіць адпаведную паслугу (код – 200.12.14.1), запоўніць заяву і адправіць яе.

Старонка мае тры моўныя версіі – беларускую, расейскую і англійскую. МУС адзначае, што зарэгістраваць замежніка можа і іншая асоба – са свайго кабінету.

Усцяж, аднак, можна прайсці рэгістрацыю і паводле ранейшых правілаў – завітаўшы ў органы ўнутраных справаў асабіста.

ДД

Стужка навінаў