Замежнікаў без даведкі пра адсутнасць COVID-19 не пусцяць у Беларусь


Саўмін змяніў правілы ўезду замежнікаў у Беларусь. Цяпер замежным грамадзянам пры ўездзе ў нашую краіну трэба мець даведку пра адсутнасць COVID-19.

Беларуская памежніца чакае пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце Менск, 19 сакавіка 2020 года.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Паводле зменаў пастановы Саўміну, замежныя грамадзяне, старэйшыя за 6 гадоў, мусяць мець даведку пра адсутнасць COVID-19, каб трапіць у Беларусь. Адпаведныя аналізы турыстам неабходна зрабіць не пазней за тры дні да ўезду. Пры гэтым для замежнікаў 140 краінаў, якія ўнесеныя ў спіс Мінздароўя, надалей застаецца абавязковай 10-дзённая ізаляцыя пры наведванні Беларусі.

Патрабаванне не датычыць пасажыраў, якія праязджаюць праз нашую краіну транзітам, дыпламатаў, а таксама турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь на лячэнне і на паляванне.

Беларускія ўлады з 1 лістапада абмежавалі ўезд грамадзянаў замежных краінаў праз наземныя пункты перасячэння мяжы. А з 21 снежня абгрунтоўваючы складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, зачыняюць мяжу і на выезд з краіны.

Абноўлена
Беларусь закрывае наземную мяжу на выезд, афіцыйна з-за каронавіруса
2020.12.10 11:45

 

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў.
Стужка навінаў