Замежнікам, якія навучаюцца ў Беларусі або ў шлюбе з беларусамі, спросцяць атрыманне грамадзянства


Беларусь плануе аблегчыць парадак атрымання грамадзянства. Ільготныя ўмовы могуць даць замежнікам, якія атрымліваюць у краіне прафесійную адукацыю.

Папраўкі ў закон аб грамадзянстве плануецца разгледзець у першым чытанні на вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БелТА.

Як распавяла дэпутатка Марыя Васілевіч, спрошчаны парадак прыёму ў беларускае грамадзянства плануецца надаць замежнікам, якія атрымліваюць у краіне прафесійную адукацыю. Тэрмін жа, на працягу якога чалавек павінен бесперапынна жыць у Беларусі, скароціцца з сямі да пяці гадоў.

Hавiны
Сумоўе для беларусаў адмяняецца. Расея спрашчае правіла атрымання грамадзянства
2020.03.05 13:46

Ільготным парадкам атрымання грамадзянства змогуць скарыстацца і тыя, хто атрымаў у Беларусі вышэйшую адукацыю і працуе тут не менш за тры гады. Таксама яго распаўсюдзяць на замежнікаў, што знаходзяцца ў шлюбе з беларусамі не менш за тры гады, маюць дзяцей, грамадзянаў Беларусі.

Апроч таго, для паўналетніх асобаў, якія вярнуліся на сталае жыццё ў Беларусь, прадугледжанае аднаўленне беларускага грамадзянства ў спрошчаным парадку, без выхаду з наяўнага замежнага.

Hавiны
Цяжарным турысткам стане складана трапіць у ЗША
2020.01.23 19:48

Разам з тым для тых, хто набыў грамадзянства не па нараджэнні, папраўкі прадугледжваюць страту беларускага грамадзянства за ўдзел у тэрарыстычнай ці іншай экстрэмісцкай дзейнасці з нанясеннем цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі.

Пералік падстаў для адмовы ў спыненні беларускага грамадзянства плануецца распаўсюдзіць не толькі на абвінавачаных, але і на падазроных у крымінальных справах. Гэта мае выключыць спробы падследных падаць на адмову ў грамадзянстве, каб пазбегнуць пакарання.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў