Замест жывой трансляцыі матчу БТ паказала запіс гульні мінулага году


«Мянчанка» у папярэднім матчы 16-га туру Суперлігі Расеі – з «Уралочкой-НТМК». Фота – прэс-служба «Мянчанкі»

У праграме перадач тэлеканалу «Беларусь 5» на 16 лютага значылася прамая трансляцыя матчу 17-га тура жаночага чэмпіянату Расеі па валейболе паміж камандамі «Дынама-Метар» і «Мянчанка». У Чэлябінску, аднак, адмовіліся ладзіць трансляцыю сустрэчы.

У выніку замест наўпроставага ўключэння «Беларусь 5» транслявала запіс леташняй гульні гэтых самых камандаў у першым коле расейскага першынства, звяртае ўвагу «Прэсбол».

Тады «Мянчанка» ў беларускай сталіцы абыграла «Дынама-Метар» з лікам 3: 0.

У сённяшняй гульні беларуская каманда святкавала поспех у чатырох партыях – 3: 1.

Hавiны
Валейбольны клуб «Менск» падзякаваў «Белсату» за супрацу
2019.02.11 07:21

ДД

Стужка навінаў