Замест Сяргея Гайдукевіча на тэледэбатах будзе ягоны сын


Кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, старшыню Ліберальна дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПБ) Сяргея Гайдукевіча на тэледэбатах будзе прадстаўляць яго давераная асоба, першы намеснік старшыні партыі Алег Гайдукевіч.

«Пасля выступаў трох кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, шматлікіх званкоў і зваротаў грамадзянаў цалкам відавочна, што большасць адзначыла перадвыбарчы выступ Гайдукевіча як найлепшы і правядзенне тэледэбатаў бескарысна, ладзіць спрэчкі не мае ніякага сэнсу», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ЛДПБ.

Як паведамлялася, заяўкі на ўдзел у тэледэбатах паступілі ад Сяргея Гайдукевіча, Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча. Дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не падаваў заяўку. Згодна з заканадаўствам у тэледэбатах замест кандыдатаў могуць удзельнічаць іх давераныя асобы, падае interfax.by.

У перадвыбарнай гонцы пасля рэгістрацыі ў Цэнтрвыбаркаме ўдзельнічаюць чатыры кандыдаты ў прэзідэнты. Згодна з пастановай Цэнтрвыбаркаму тэледэбаты могуць адбыцца ў выпадку наяўнасці заяў як мінімум двух кандыдатаў.

Тэледэбаты запланаваны на 3 кастрычніка ў 17.00 на тэлеканале «Беларусь 1», яны працягнуцца не больш за 60 хвілін.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года.

Глядзіце дэбаты на «Белсаце»:

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 1. Якім чынам сёлетнія выбары зменяць нашае жыццё?

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 2. Эканоміка

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч.3. Беларусь і знешнепалітычная сітуацыя ў рэгіёне

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч.4. Дзмітрыеў: На акцыю супраць расейская авіябазы Караткевіч ніхто не запрасіў, але мы далучымся

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 5. Дэбаты на «Белсаце»: Таццяну Караткевіч запыталі пра ейных ворагаў, саюзнікаў і сексуальныя меншасці

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 6. «Аляксандр Лукашэнка сам рыхтуе рэвалюцыю»

МЯ, interfax.by

Стужка навінаў