У Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) паступіў зварот працаўніка ААТ «УваровичиЭлит» Буда-Кашалёўскага раёну, ў якім ён паскардзіўся на наўмыснае заніжэнне абʼёмаў сабранага камбайнерамі збожжа і адпаведна іхных заробкаў.
КДК высветліў, што аграном і старшыня вытворчага ўчастку аддзялення «Буда-Люшево» ААТ «УваровичиЭлит» у пуцявых лістах механізатараў заніжалі плошчы сабрана азімага жыта, піша gomel.today.
Пасля ўмяшання КДК двум камбайнерам і іх памочнікам зрабілі пераразлік заробкаў.
Агранома і старшыню прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.
ЮВ, belsat.eu, паводле gomel.today