Замест падтрымання бізнесу ў крызісе ўлады Беларусі павялічылі кошт арэнды


У Беларусі з 1 красавіка павялічваецца базавая арэндная велічыня. Такое рашэнне ўлады краіны прынялі, нягледзячы на просьбы ўвесці падатковыя канікулы для бізнесу на час крызісу.

Пастановай Савету Міністраў ад 20 сакавіка № 162 базавая арэндная велічыня павялічылася да 17 руб. 85 кап., паведамілі ва ўрадзе. Рост складзе 95 кап., або 5,6 %.

Hавiны
Лукашэнка: «Мы ўжо адной нагой уступілі ў фінансава-эканамічны крызіс»
2020.03.20 12:44

Базавая арэндная велічыня ўжываецца пры разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыць таксама ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 % акцыяй знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканнях, машына-месцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Бізнес прасіў знізіць арэндныя стаўкі

Між тым 16 сакавіка Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва скіравала прэм’ер-міністру Сяргею Румасу ды кіраўніку прэзідэнцкай Адміністрацыі Ігару Сяргеенку ліст з просьбай увесці захады для падтрымання бізнесу ва ўмовах страты прыбыткаў і кліентаў з прычыны выкліканага каронавірусам крызісу. Зварот у Facebook апублікаваў старшыня канферэнцыі Уладзімір Карагін.

???Это очень ответственный для экономики Беларуси период.Сегодня направили письмо Премьер-Министру С.Н.Румасу и Главе Администрации Президента И.Сергиенко !!!☎️+375 29 3999775; ✍️ Lider@Allminsk.biz

Opublikowany przez Владимир Карягин Poniedziałek, 16 marca 2020

У прыватнасці, у лісце кажацца пра неабходнасць замарозіць аплату арэнды і перанесці на 1-2 гады аплату падаткаў, штрафаў, пені ды ўнёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Таксама на сайце petitions.by была апублікаваная петыцыя з просьбай знізіць падатковыя ды арэндныя стаўкі, скасаваць пені, штрафы і адказнасць за нясвоечасовую аплату падаткаў, рэструктурызаваць выдадзеныя юрасобам ды ІП крэдыты.

Меркаванні
Польшча накіруе чатыры гадавыя бюджэты Беларусі на барацьбу з вірусам
2020.03.20 15:48

Таксама ад уладаў прасілі «падрыхтаваць праграмы дзяржаўнага падтрымання прадпрымальнікаў, якія наўпрост нясуць страты ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса (грашовага і неграшовага характару)».

Петыцыю ўжо падпісалі больш за 2 тыс. чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў