Замест «крамлёўскай» зоркі на ялінцы вывешана Віфліемская


На галоўнай ялінцы ў Маладзечне «крамлёўскую» зорку замянілі на Віфліемскую. Адметна, што і на іншай ялінцы, якая знаходзіцца на плошчы Старое места ў горадзе, такая ж зорка.

Пра гэта паведамляе выданне «Рэгіянаяльная газета». Ініцыявалі замену зорак неабыякавыя гараджане.

«Пра тое, што на ялінцы на Цэнтральнай плошчы знаходзіцца пяціканцовая зорка мне распавёў краязнаўца Лявон Цімохін. Я схадзіў у райвыканкам, каб рубінавую «крамлёўскую» зорку прыбралі. Пяціканцовая зорка – не хрысціянскі сімвал, парушае правы вернікаў, якія адзначаюць Каляды. Замест іх цяпер Віфліемская зорка. Хацеў падзякаваць намесніку старшыні Маладзечанскага райвыканкаму Алесі Лукоўскай за тое, што пачула нас», расказаў прадстаўнік праваабарончай арганізацыі «Беларускі хельсінкскі камітэт» па Маладзечанскім раёне, праваабаронца Эдуард Баланчук.

Баланчук таксама заўважыў, што на плошчы Старое места на ялінцы таксама замацавана Віфліемская зорка.

Hавiны
Каляды і Новы год з «Белсатам»: святочная тэлепраграма
2018.12.18 08:00

СК, belsat.eu

Стужка навінаў